Хаўер Дзанэці: «Выйгрыш скудэта ў дэрбі мае вялікую каштоўнасць»
Віцэ-прэзідэнт «Інтэра» Хаўер Дзанеці пракаментаваў заваяванне камандай чэмпіёнства пасля перамогі над «Міланам» (2:1).
– Якую каштоўнасць надае выйгрыш скудэта ў дэрбі?
– Выйгрыш скудэта ў дэрбі мае вялікую каштоўнасць, другая зорка... Хлопцы да гэтага часу не ўсведамляюць, што напісалі старонку ў гісторыі клуба, і мы вельмі рады.
– У гэтым «Інтэры» ёсць такі гулец, якім быў Дзанэці?
– Цяжка казаць аб асобных людзях. Я кажу пра каманду, якая першапачаткова разумела, што яна моцная, і дэманстравала гэта на полі ў кожным матчы. Скудэта заслужанае, і я веру, што калі гэтыя хлопцы дасягнуць майго ўзросту, то ўспомняць гэты чароўны вечар і будуць заўсёды шчаслівыя.
– У пачатку сезона былі пэўныя сумневы ў рэальнай сіле «Інтэра»...
– На старце ніхто не бачыў, што мы здольныя выйграць чэмпіянат. Але гэтая каманда шмат працавала, каб прадэманстраваць, што яна наймацнейшая, і ёй гэта ўдалося», – сказаў Дзанэці для SportMediaset.