Усе навіны

Пастэкаглу пра матч з «Арсеналам»: «Вялікае дэрбі, асабліва цяпер – балы патрэбныя абодвум клубам»

26 красавіка 2024, 23:28

Галоўны трэнер «Тотэнхема» Эндж Пастэкаглу падзяліўся чаканнямі ад матчу супраць «Арсенала» у 35-м туры АПЛ.

«Гульня супраць «Ньюкасла» сапраўды расчаравала нас. Відавочна, вынік быў дрэнным, але мы выступілі ўвогуле не на тым узроўні, што хацелі. Мы вельмі шмат чаму навучыліся з гэтага матчу.

Але незалежна ад таго, усё роўна, што вы рабілі ў папярэднім матчы, калі вы гуляеце такое вялікае дэрбі, асабліва ў гэты час года – балы маюць значэнне для абедзвюх каманд. Тое, што адбылося раней становіцца няважным.

Я лічу, што кожная гульня важная і я ўспрымаю кожную гульню сур'ёзна. Адзінае, што я спрабаваў данесці да гэтай групы гульцоў – такая прырода АПЛ, яна няўмольная. Калі вы не на 100% сканцэнтраваны на кожным асобным выкліку, вы не справіцеся.

Я заўсёды адчуваю, што наступная гульня – гэта самая вялікая гульня, але я дакладна разумею кантэкст вакол паўночналонданскага дэрбі і яго значэнне для нашых заўзятараў.

[Тое, што фаны «Тотэнхэма» хочуць перашкодзіць «Арсеналу» выйграць АПЛ, – Tribuna.com] – справядліва. Мы разумеем важнасць гульні і важнасць быць дома ў такіх матчах, каб не дазволіць нашаму найбуйнейшаму суперніку перамагчы ў самым вялікім для нас дэрбі.

Мы разумеем наступствы гэтага, але ў канцы канцоў мы спрабуем параўнаць сябе з камандамі, з якімі мы жадаем стала канкураваць. У нас ёсць выдатная магчымасць зрабіць гэта ў нядзелю», – сказаў Пастэкаглу.

Матч «Тотэнхэм» – «Арсенал» пройдзе 28 красавіка на «Тотэнхэм Хотспур Стэдыюм». «Арсенал» ідзе першым у табліцы АПЛ, «Тотэнхэм» – пяты.