Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Планшэт на гульнях «Нёмана» выкарыстоўваем для прагляду трансляцыі»

1 траўня 2024, 22:33

Трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма расказаў, навошта трэнерскі штаб выкарыстоўвае планшэт падчас матчаў.

– Планшэт на гульнях выкарыстоўваем для прагляду трансляцыі. Глядзім тыя моманты, якія хацелі б убачыць. Напрыклад, тактычныя аспекты. Трансляцыя якраз з затрымкай ідзе, таму той момант, які трэба паглядзець, мы яго адразу і глядзім. Гэта нам дапамагае ў рабоце.

– Калі гульня ідзе добра, можна і тэтрыс запусціць.

– Не спрабаваў. Яшчэ калі ў зборнай працаваў, планшэты ўсюды выкарыстоўвалі. І ў Бельгіі, напрыклад. Гэта даўно выкарыстоўваецца, – сказаў Суліма.