Усе навіны

Хёйб'ерг хоча пакінуць «Тотэнхэм», агент прапанаваў яго «Мілану», «Ювентусу» і «Напалі»

5 траўня 2024, 14:30

Паўабаронца «Тотэнхэма» П'ер-Эміль Хёйб'ерг хацеў бы пакінуць клуб у летняе трансфернае акно, паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Кантракт іграка дзейнічае да 2025 года. Агент гульца прапанаваў яго «Мілану», «Напалі» і «Ювентусу».

28-гадовы датчанін у бягучым сезоне правёў 36 матчаў за «шпор», выніковых дзеянняў у яго няма.