Усе навіны

Банэ прасіў Крывушэнку не выпускаць яго супраць «Віцебска», у матчы з якім няўдала згуляў у моманце з адзіным голам

9 траўня 2024, 17:41

20-гадовы сенегальскі абаронца БАТЭ Сідзі Банэ блізкі да пераходу ў «Ланс» (Францыя, Д1).

Як стала вядома Tribuna.com, перад 6-м турам ЧБ Банэ асабіста звярнуўся да галоўнага трэнера каманды Ігара Крывушэнкі і папрасіў не ставіць на матч з «Віцебскам» (0:1).

Аднак трэнер не толькі ўключыў легіянера ў заяўку, але і выпусціў з першых хвілін.

Адзіны мяч у матчы быў забіты пасля памылкі Банэ.