Левандоўскі пра Мбапэ ў «Рэале»: «Страху няма»
Форвард «Барселоны» Роберт Левандоўскі заявіў, што яго не палохае патэнцыйны пераход Кіліяна Мбапэ з «ПСЖ» у «Рэал».
«Гэта яшчэ не афіцыйна, але падаецца, што ўсе дарогі вядуць у «Рэал». Страх? Не. Канешне, ён неверагодны гулец. Калі ён пяройдзе ў «Рэал», гэта будзе вельмі моцная каманда.
Але наш менталітэт павінен быць такім, што незалежна ад таго, наколькі добрыя ў суперніка гульцы, калі мы з'яўляемся камандай і працуем разам, мы можам перамагчы яго.
Мы павінны быць гатовыя з першай гульні і з першых хвілін, таму што «Рэалу», несумненна, патрэбны час. Яны не будуць добра гуляць у пачатку сезона, яны будуць губляць ачкі. Мы павінны гэта скарыстаць. Не дагнаць іх, а апярэдзіць. Як два сезоны таму, калі былі матчы, якія мы не змаглі выйграць, але мы і не прайгралі», – сказаў Левандоўскі.