Усе навіны

Рыбак пра паразу ад «Віцебска»: «Некаторыя легіянеры «Нафтана» не разумелі значнасці матчу. Будзем давяраць іншым гульцам»

24 траўня, 22:33

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (2:0) у 10-м туры вышэйшай лігі.

– Разумелі важнасць матчу. Настройвалі хлопцаў. Казаў пра гэта цягам тыдня. Быў план на гульню. Ён, здавалася б, дзесьці працаваў у самым пачатку... Не далі стварыць моманты. Пры гэтым стварылі іх самі, але не рэалізавалі. Гэта нейкая хвароба: не магчымасць забіваць, весці ў ліку. Не рэалізоўваем і прапускаем у сітуацыях пры трох абаронцах, калі мы не маем права. Гаварылі пра гэта і адпрацоўвалі гэта на трэніроўках. Вядома, першы гол перавярнуў гэты напал. У цэлым, і стандартнае становішча недапрацавалі. Гірс зноў нам забівае прыгожыя галы: і ў тым годзе, і ў гэтым.

У перапынку перабудаваліся. Трошкі памянялі сістэму гульні. Эмацыйна пагаварылі ў распранальні. Да некаторых спрабавалі дастукацца. Некаторыя нашы легіянеры не разумелі значнасці матчу. Будзем прымаць нейкія рашэнні, каб узмацніць гульню. Напэўна, будзем цяпер давяраць іншым гульцам, якія хочуць даказваць.

Можна павіншаваць суперніка з перамогай. Цікавая гульня. Хлопцам за другі тайм, за жаданне адыграцца, дзякуй. Дзякуй заўзятарам, якія прыехалі падтрымаць нас. Хацелася б іншага выніку, – сказаў Рыбак.