Усе навіны

Міхаіл Казлоў: «Нёман» выйграў фінал Кубка дзякуючы фантазістам у нападзе – Зубовіч неверагодным чынам злавіў мяч левай нагой»

26 траўня 2024, 13:11

Паўабаронца «Нёмана» Міхаіл Казлоў падзяліўся меркаваннем пра матч з «Іслаччу» (2:0) у фінале Кубка Беларусі.

«Дзесьці стараліся сыграць прасцей, бо калі памылішся – будзе вельмі цяжка. У сувязі з гэтым было шмат дужання.

Выйгралі дзякуючы нашым фантазістам у нападзе. Яны выдатна стварылі моманты. Зубовіч увогуле неверагодным чынам злавіў мяч левай нагой, не выключыўся. Другі мяч забілі не без дапамогі шанцавання, удачы. У Зубовіча зляцеў мяч з нагі, але Паша Савіцкі ўключыўся. Вынік майстэрства і ўдачы.

Гулялі сёння за трэнера. А таксама за родных, блізкіх і ўсіх гарадзенцаў! Гэта перамога для тых, хто за нас перажывае.

Доўга ішлі да гэтага Кубка. Часта раней выляталі ў паўфінале. На гэты раз дайшлі да фіналу і ва ўпартай барацьбе атрымалі перамогу. Але, канешне, было цяжка. «Іслач» – добрая каманда. Але, дзякуй Богу, перамаглі. Цяпер можна крыху і парадавацца! А пасля пераходзіць да чэмпіянату», – сказаў Казлоў.