Карлас Алос: «Пастаянна думаем пра Скавыша, але вырашылі даць шанц маладым. Напрыклад, Баркоўскаму»
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос расказаў, чаму не выклікаў у каманду Яўгена Абрамовіча і Максіма Скавыша з «Тарпеда-БелАЗ».
– У параўнанні з першапачатковым спісам выкліканых больш за ўсё патрапіла пад секвестр «Тарпеда». Няма трох хлопцаў з Жодзіна. У прыватнасці, Абрамовіч, Лявіцкі, Скавыш. Расчаравалі?
– Скавыш вельмі дасведчаны гулец. Імпануе яго гульня. Да апошняга думалі наконт ягонай кандыдатуры. Але прынялі рашэнне даць шанц маладым. Уключаючы таго ж Баркоўскага. Але за Скавышам працягваем сачыць. Пастаянна думаем пра яго.
Што да брамніка, то таксама рашэнне няпростае. Але яно маё рашэнне, і яно такое. За ўсе зборы мы ні разу не выклікалі адну і тую ж тройку галкіпераў. Так што хацелі б даць нейкай згулянасці. Я ведаю, што «Тарпеда-БелАЗ» вельмі выдатна гуляе. Не маю нічога супраць. Тым больш у выніковым спісе ёсць Лявіцкі, – сказаў Алос.