Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Балоння» не выходзіла з прапановай ні на Шкурына, ні на «Сталь», ні на мяне»

Агент Валерый Ісаеў пракаментаваў інфармацыю аб тым, што «Балоння» (Італія, Д1) праяўляе цікавасць да беларускага форварда «Сталі» (Польшча, Д1) Іллі Шкурыну.

– Была цікавасць з боку «Балоні».

– Я пацвярджаю толькі тое, што менеджэры «Балоньні» былі на трох матчах Мелеца. Яны не выходзілі ні на клуб, ні на футбаліста, ні на мяне, – сказаў Ісаеў.

Нагадаем, у мінулым сезоне на рахунку беларуса 16 мячоў і пяць асістаў у 33 матчах Экстракласы. Статыстыка тут.