Усе навіны

«Барселона» верне Хаві 2,5 млн еўра, якія той заплаціў «Аль-Саду», каб узначаліць каталонцаў

28 траўня, 23:35

Былы галоўны трэнер «Барселоны» Хаві даруе клубу 11 млн еўра, якія павінен быў атрымаць заробкам у сезоне 2024/25., паведаміла Diario Sport.

Але спецыяліст папрасіў каталонцаў кампенсаваць яму 2,5 млн еўра, якія ён заплаціў сам «Аль-Саду» у якасці кампенсацыі, калі ў лістападзе 2021-га пераходзіў у «Барселону». Тады астатнія 2,5 млн заплацілі сіне-гранатавыя.

«Барселона» пагадзілася вярнуць Хаві гэтую суму.

Наступным трэнерам клуба, верагодна, стане Ханс-Дзітэр Флік. Ён падпіша двухгадовы кантракт.