Мбапэ не атрымаў ад «ПСЖ» заробак за красавік і бонус за лаяльнасць – у суме каля 80 млн еўра (L’Equipe)
Французскі форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ не атрымаў заробак за красавік, а таксама бонус, абяцаны футбалісту па кантракце, які павінен быў быць выплачаны ў лютым, паведамляе выданне Footmercato са спасылкай на L’Equipe.
Пасля таго, як у лютым 2024 года Мбапэ паведаміў прэзідэнту парыжан Насеру Аль-Хелайфі, што ён не працягне дамову з клубам на наступны сезон, кіраўнік клуба аддаў загад часткова адхіліць гульца ад удзелу ў некаторых матчах. Сам футбаліст таксама перакананы, што трэнер каманды Луіс Энрыке не выпускаў іграка ў некаторых матчах па неспартыўных прычынах.
Таксама паведамляецца, што Мбапэ не атрымаў заробак за красавік месяц, а таксама бонус, абяцаны яму па кантракце, які павінен быць выплачаны яму ў лютым. Клуб затрымаў выплату іграку.
«ПСЖ» разлічваў, што гэты бонус будзе добрым аргументам, каб футбаліст адмовіўся ад пераходу ў «Рэал».
У агульнай складанасці сума, якую павінен клуб гульцу складае прыкладна 80 мільёнаў эўра. Лютаўскі бонус – гэта бонус за лаяльнасць, які футбаліст павінен атрымаць па падпісаным з клубам пагадненні ў траўне 2022 года.
Клуб лічыць, што гулец не выканаў сваіх абавязацельстваў мінулым летам, калі яго адхілілі ад трэніровак з-за адмовы працягваць пагадненне з «ПСЖ». Сам гулец так ня лічыць.
Юрыдычныя прадстаўнікі абодвух бакоў бяруць удзел у абмеркаванні гэтай сітуацыі.
25-гадовы француз 10 траўня паведаміў, што не будзе працягваць кантракт з парыжанамі і пакіне клуб улетку 2024 года.
Мбапэ гуляў за ПСЖ з 2017 года. Забіў 256 мячоў і зрабіў 108 асістыстаў у 308 матчах. Падрабязная статыстыка тут.
У складзе «ПСЖ» Мбапэ выйграў 6 чэмпіянатаў Францыі, 4 Кубкі Францыі і 3 Суперкубкі, а таксама 2 Кубкі французскай лігі.
Раней паведамлялася, што футбаліст працягне кар'еру ў «Рэале».