Усе навіны

У чэрвені «ПСЖ» падпіша пяцігадовы кантракт з расійскім галкіперам Сафонавым

30 траўня 2024, 13:25

Галкіпер «Краснадара» Мацвей Сафонаў блізкі да пераходу ў «ПСЖ», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Паводле інфармацыі крыніцы, «Пары Сен-Жэрмэн» афіцыйна аформіць пагадненне з Мацвеем Сафонавым у чэрвені. Усё ўзгоднена з «Краснадарам» і гульцом.

Сафонаў падпіша кантракт да 2029 года. Сума трансферу з улікам бонусаў можа скласці 20 мільёнаў эўра.

Статыстыка 25-гадовага расіяніна тут.