Усе навіны

Мікалай Януш: «Мова – гэта ж тое, што нас адрознівае, мы ж ня рускія людзі»

31 траўня 2024, 19:55

Беларускі экс-футбаліст Мікалай Януш распавёў пра сваё стаўленне да беларусай мовы, а таксама растлумачыў, чаму вядзе сацсеткі на беларускай мове.

– Інстаграм вы свой вядзеце на роднай мове, што гэта за любоў да роднай мовы? Бо нямногія, з тых хто размаўляе па-беларуску вядзе сацсеткі на роднай мове?

– Наадварот, хто вядзе сеткі, можа не размаўляць па-беларуску. Я крыху магу размаўляць, мабыць і раблю памылкі. Гэта ж была такая тэма, каб мы сваю ўвагу звярнулі, што мы беларусы. Я магу доўга расказваць, хто такія палешукі, а палешукі – гэта крыху іншыя людзі, і я лічу сябе палешуком. Наогул, калі ты размаўляеш па-беларуску, то нават з легіянерамі я спрабаваў некалькі словаў ім распавесці па-беларуску, заўсёды Момо Янсанэ казаў: «Кажы дзякуй». Ён мне пасля распавядаў: «Размаўляю з Рахманавым, кажу дзякуй, а ён мне: «А цябе, напэўна Януш навучыў».

Зараз на трэніроўках магу пару словаў па-беларуску сказаць. Зараз, як пачнеш, то не ўсе разумеюць, але ж трэба. Унутры, у кожнага, сваё светаразуменне. Сваё светаразуменне я парабіў з іншаземнымі гульцамі і, магу сказаць, што беларусы – вельмі добрыя людзі. Нават найлепшыя з кім я састыкоўку меў, вельмі працавітыя, ціхія, добрыя, павольныя, гэта ўсё ў плюс ідзе. Мова – гэта ж тое, што нас адрознівае, мы ж ня рускія людзі. Так, зараз мы размаўляем па-руску, няма з гэтым ніякіх праблемаў, так, мабыць гістарычна склалася, і мы не можам на гэта паўплываць, але ж нейкую ўвагу надаваць. Гэта маё асабістае светаадчуванне, – распавёў Януш.

ваша
Шчыры дзякуй!Не надо боятся ошибок.Публичные беларусы, в условиях оккупации и коллаборациональной т.н.элитки, должны взять на себя ответственность за сохранение Беларуси.
Адказаць
3