Усе навіны

Трэнер «Уфы» Чарнухін: «Для мяне гэта выхад на расiйскі рынак»

1 чэрвеня 2024, 18:49

Беларускі трэнер «Уфы» (Расія, Д3) Яўген Чарнухін падзяліўся меркаваннем пра работу ў камандзе.

– Уражанні цудоўныя, сюды мяне паклікаў Сяргей Вітальевіч Гурэнка. Яму вялікая падзяка, ён узяў мяне як асiстэнта.

Вынікі былі нездавальняючыя і адбылася змена галоўнага трэнера – ім стаў Яўген Харлачоў, які пакінуў мяне ў трэнерскім штабе.

Самае галоўнае, што Сяргей Вітальевіч не быў супраць, і я працягваю працаваць у штабе.

Для мяне гэта магчымасць увасобіць трэнерскія ідэі, пастаянная камунікацыя з хлопцамі і, шчыра кажучы, выхад на расійскі рынак. Каманда на першым месцы, трэнерскі штаб праяўляе сябе і дзякуючы выніку, развіццю футбалістаў ёсць пазітыўны імідж у трэнерскага штаба і адпаведна ў мяне, – сказаў Чарнухін.