Карла Анчалоці: «Усе лічылі, што мы павінны выйграць у «Барусіі», але мы лёгка маглі прайграць»
Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў перамогу над дортмундскай «Барусіяй» у фінале Лізе чэмпіёнаў.
«Ніколі да такога не абвыкнуць. Было вельмі цяжка – значна складаней, чым мы думалі. У першым тайме нам прыйшлося памучыцца. У другім мы радзей гублялі мяч і гулялі лепш. Але гэта ўжо ўсё дробязі зараз. Мы перамаглі. Працягваем марыць.
Мне ўзровень нашай гульні ў першым тайме не падабаўся. Мы занадта часта гублялі мяч. І зусім не да месца. Мы далі дортмундцам гуляць так, як яны хацелі – фарсіраваць перахопы і гуляць на контратаках. У гэтым яны найболей небяспечныя.
Мне не патрабавалася крычаць у перапынку, але трэба было сёе-тое растлумачыць. Мы дапусцілі занадта шмат страт, «Барусія» лепш гуляла спачатку. Прыйшлося карэктаваць тактыку. На шчасце, гэта спрацавала.
У гэтым сезоне ў нас было нямала праблем з-за траўм. Гэта яшчэ больш зблізіла нас. Патрэбны не толькі высокі клас, але і згуртаванасць у калектыве. Аднаго з двух недастаткова.
Усе лічылі, што мы мусім выйграць гэты матч. Але мы лёгка маглі прайграць. «Барусія» ваявала вельмі годна, нам прыйшлося вельмі няпроста. На шчасце, мы намацалі сваю гульню.
У наступным годзе нас чакаюць чарговыя перастраенні. Але мы зможам знайсці патрэбны баланс, хоць гэта будзе няпроста ў сувязі з сыходам такіх гульцоў, як Кроас», – сказаў Анчалоці.