Усе навіны

Рамелу Лукаку: «Адносіны з трэнерам – як з жанчынай. Калі мы больш не падыходзім адзін аднаму, навошта заставацца разам?»

6 чэрвеня 2024, 14:32

Форвард «Чэлсі» Рамелу Лукаку, які гэты сезон правёў на правах арэнды за «Рому», распавёў пра сваю будучыню.

«Многія любяць казаць пра гэта (мая будучыня – заўв. Tribuna.com). Можа, таму, што ў мяне няма агента. Але я буду рашаць. Я кантралюю сваю сытуацыю. Я зраблю выбар, і як толькі я агучу яго, усе пра гэта даведаюцца.

Слухайце, кожны раз, калі я вырашаў застацца ці з'ехаць некуды, былі пэўныя фактары. Напрыклад, мае адносіны з трэнерам. І гэта аказвалася правільным выбарам. Гэта як адносіны з жанчынай. Калі мы больш не падыходзім адзін аднаму, навошта заставацца разам?» – сказаў Лукаку.