Усе навіны

Дулуб пра падаўжэнне кантракту з ЛНЗ: «Мне патэлефанавалі з клуба, цікавіліся планамі»

7 чэрвеня 2024, 16:20

Галоўны трэнер ЛНЗ беларус Алег Дулуб расказаў, ці вядуцца перагаворы па прадаўжэнню яго кантракта.

«Цяпер я ў адпачынку, знаходжуся ў Варшаве, дзе жыве мой сын. Некалькі дзён таму мне патэлефанавалі з клуба, цікавіліся планамі. Я адказаў, што зараз вось у чаканні далейшых крокаў кіраўніцтва клуба.

Канкрэтыка патрэбна не толькі мне, але і футбалістам, якім ужо хутка трэба пачынаць падрыхтоўку да новага сезона», – сказаў Дулуб.

ЛНЗ у мінулым сезоне заняў 7-е месца ва УПЛ. Табліца тут.