Усе навіны

Скрыпчанка пра аб'яднанне чэмпіянатаў Расіі і Беларусі: «Усё гэта толькі на ўзроўні размоў і чутак»

7 чэрвеня 2024, 17:57

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка выказаў меркаванне пра абʼяднанне чэмпіянатаў Расіі і Беларусі.

– Цяжка абмяркоўваць абʼяднанне чэмпіянатаў Расіі і Беларусі, бо ўсё гэта толькі на ўзроўні размоваў і чутак. Ніякіх рухаў у гэтым кірунку пакуль няма. Пакуль мы знаходзімся там, дзе знаходзімся. Мы гуляем ва ўнутраным першынстве. Наша зборная і нашы клубы ўдзельнічаюць у еўракубках, хоць і хатнія матчы мы праводзім на нейтральных палях.

У нас усё роўна застаецца магчымасць праяўляць сябе на міжнароднай арэне як на ўзроўні зборных, так і на ўзроўні клубаў. Наша задача – старацца і імкнуцца дасягаць добрых вынікаў на гэтым узроўні, – сказаў Скрыпчанка.