Усе навіны

Карлас Алос: «Мы прадстаўляем Беларусь і хочам годна згуляць супраць зборнай Ізраілю»

10 чэрвеня 2024, 23:59

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся чаканнямі ад матча з Ізраілем, які пройдзе 11 чэрвеня.

– Цяпер няпроста абедзвюм камандам. І Ізраіль, і Беларусь у папярэдніх матчах пацярпелі буйныя паразы. Абедзве каманды хочуць рэабілітавацца. Цяжка пасля такіх гульняў выходзіць на гульню.

У той самы час разумеем, што трэба рэабілітавацца. Хочам максімальна добра падрыхтавацца да афіцыйных гульняў. У ізраільцян такая ж мэта. Хочам на мажорнай ноце завяршыць гэты збор.

– Ці заўважаеце тое, што гульцы зборнай Беларусі хочуць узяць рэванш у суперніка за паражэнне ў апошнім вочным матчы?

– Такі футбол, такія рэчы адбываюцца. Гэтыя матчы былі даўно. Я быў галоўным трэнерам пры другой паразе. Але бачыў абодва матчы: непрыемна прайграваць на апошніх хвілінах.

Дадатковая матывацыя, мусіць, будзе з-за няўдалага матчу з Расiяй. Мы рыхтаваліся да яго, хацелі згуляць добра пры нашых заўзятарах. На жаль, прайгралі. Хочам рэабілітавацца.

Асноўная матывацыя ідзе адсюль. Хочам парадаваць заўзятараў. Мы прадстаўляем краіну і хочам годна згуляць, – сказаў Алос.

Иди Поплачь
Он в слове говняно сделал 5 ошибок
Адказаць
0