Усе навіны

«Барусія» Д абвясціла пра адстаўку Тэрзіча

13 чэрвеня 2024, 14:35

Эдзін Тэрзіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера дортмундскай «Барусіі».

41-гадовы спецыяліст папрасіў датэрмінова скасаваць з ім кантракт. Клуб выканаў ягоную просьбу пасля сумеснага абмеркавання.

Тэрзіч узначаліў «Барусію» летам 2022 года. Гэта яго першы досвед працы галоўны трэнер. Пад яго кіраўніцтвам каманда за два сезоны заваявала сярэбраныя медалі Бундэслігі і дайшла да фіналу Лігі чэмпіёнаў.