Аляксандр Івулін: «На Еўра буду заўзець за Украіну»
Спартыўны журналіст Аляксандр Івулін расказаў, за каго ён будзе заўзець на Еўра-24.
– За Украіну буду заўзець. Раскажу чаму: у іх вельмі крутая генерацыя маладых футбалістаў. Я шчыра не разумею, адкуль яны бяруцца.
– Якія шанцы ва ўкраінцаў?
– Ну, Украіна, дарэчы, не вельмі добра правяла таварыскія гульні перад Еўра самім. Унічыю згулялі з Германіяй... З Польшчай патрапілі яны на 4:1 [3:1, заўв. Tribuna.com]. І людзі, якія былі на стадыёне, казалі, што першы тайм – там увогуле катастрофа была. У другім выйшлі Зінчанка, Мудрык – уся вось гэтая брыгада, і стала весялей. Ну, і Малдову ляпнулі 4:0 перад самім Еўра, каб на добрым настроі заязджаць. Дарэчы, учора паглядзеў, ёсць такі хлопец, Дзіма Паваразнюк, ён украінскі блогер вельмі круты, ён паказваў, як зборная будзе жыць на Еўра.
І мяне ўразіла, што ў іх там спецыяльныя бэйджы. Калі нават Мудрык, Зінчанка выйдуць за тэрыторыю гатэля без бэйджыку, то яго там проста не пусцяць унутр. Супержорсткія патрабаванні бяспекі, каб ніхто нікога не закрануў, каб нічога сур'ёзнага не здарылася, – сказаў Івулін.