Усе навіны

«Нёман» у другім раундзе Лігі канферэнцый сустрэнецца з ЧФР

19 чэрвеня 2024, 15:23

19 чэрвеня ў штаб-кватэрце УЕФА прайшло лёсаванне 2-га раунда Лігі канферэнцый.

Свайго саперніка даведаўся і сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі-2023, а таксама ўладальнік Кубка Беларусі-2023/24 «Нёман» . Ім аказаўся ЧФР (Румынiя). Першы матч пройдзе ў гасцях.

Матчы гэтай стадыі запланаваны на 25 ліпеня і 1 жніўня.