Усе навіны

Брамнік Чэхіі Станек: «Мы былі блізкія да нічыёй з Партугаліяй»

19 чэрвеня 2024, 15:43

Галкіпер зборнай Чэхіі Індржых Станек пракаментаваў паражэнне сваёй зборнай ад Партугаліі на Еўра-2024 (1:2).

«Мы былі блізкія да нічыёй, але, на жаль, прапусцілі ў самым канцы. Для мяне гэта была цяжкая гульня, але мая праца – дапамагаць камандзе з усіх сіл.

Я стараўся зрабіць усё магчымае, каб адбіць удар Раналду. У мяне атрымалася. Шкада, што гэта не дапамагло нам выціснуць нешта большае з гэтага матча», – сказаў Станек.