Усе навіны

Яўген Шыкаўка: «У «Кароне» шмат новых гульцоў, маладых хлопцаў з акадэміі»

Беларускі нападнік «Кароны» Яўген Шыкаўка пракаментаваў пачатак перадсезоннай падрыхтоўкі.

«Нам проста трэба выканаць тую працу, якую падрыхтавалі для нас трэнеры. У нас у камандзе шмат новых гульцоў, маладых хлопцаў з Акадэміі. Ці ўзмоцняць яны каманду ў новым сезоне, сказаць складана, бо адна справа працаваць на трэніроўках, а іншая – выступаць у Экстракласе. Аднак у іх ёсць патэнцыял, які яны павінны выкарыстоўваць. Паглядзім, хто застанецца», – сказаў Шыкаўка.

У мінулым сезоне Шыкаўка прыняў удзел у 35 матчах за «Карону», забіў 10 галоў і аддаў галявы пас.