Усе навіны

Раман Ярамчук: «Украіна павінна зрабіць што-небудзь неверагоднае, каб узяць ачкі з Бельгіяй»

24 чэрвеня 2024, 19:20

Форвард зборнай Украіны Раман Ярамчук падзяліўся чаканнямі ад матча 3-га тура групавога турніру Еўра-2024 супраць зборнай Бельгіі.

«Гэта топ-зборная. Лукаку, дэ Бруйнэ, Даку – усе футбалісты сусветнага класа. На нас чакае вельмі складаны матч. Мы павінны зрабіць што-небудзь неверагоднае, каб узяць ачкі з такой камандай. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе дзень Украіны, а не Бельгіі. Вельмі добра ведаю бельгійскі футбол, і гэтая зборная сапраўды вельмі высокага ўзроўню.

У іх моцная сістэма гульні, вельмі падкаваны тактычна трэнер. Думаю, яны зараз крыху пад ціскам, таму будуць гуляць з падвойным жаданнем супраць нас. Гэты ціск можа іх падштурхнуць да больш агрэсіўнага і адкрытага футбола», – сказаў Ярамчук.

Матч Украіна – Бельгія адбудзецца 26 чэрвеня. Пачатак а 19:00.