Усе навіны

«Аталанта» мае намер узяць Дзаньёла ў платную арэнду з правам выкупу за 15 млн еўра

Сёння, 26 чэрвеня, павінна адбыцца сустрэча паміж «Аталантай» і агентамі паўабаронцы «Галатасарая» Нікола Дзаньёла, паведамляе Нікола Скіра.

Бергамаскі маюць намер узяць гульца ў платную арэнду за 5 млн еўра + опцыя выкупу за 15. Турэцкі клуб у сваю чаргу хоча, каб выкуп быў абавязковым.

Для самога Дзаньёла ўжо гатовы кантракт да 2029 года (1+4) з заробкам 2.5 млн еўра за сезон.

У мінулым сезоне 24-гадовы італьянец выступаў на правах арэнды за «Астан Вілу» – 3 галы ў 43 матчах.

Падрабязная статыстыка і трансферная гісторыя гульца – тут.