Гулец «Макслайна» Красноў: «У «Шахцёры» і «Славіі» мне сказалі, што я не адпавядаю іх бачанню футбола»
Расійскі гулец «Макслайна» (Д2) Марк Красноў распавёў аб спробе працаўладкавацца ў камандах вышэйшай лігі.
– Два тыдні працаваў з «Шахцёрам» і адзін – са «Славіяй». Мне абодва трэнеры сказалі, што я не адпавядаю іх бачанню футбола. У мяне асаблівы стыль. Я высокі, худы, цыбаты хлопец. І з боку ўвогуле не выглядаю рэзка і агрэсіўна. Хаця ўнутры ў мяне гэта ёсць.
І калі на полі напружваюся і выбухаю, то мне здаецца, што раблю гэта якраз агрэсіўна. Аднак з боку людзям здаецца, што я залішне плаўны. Але гэта, нажаль, частка майго гульнявога стылю. Я над гэтым, вядома, працую. А трэнерам патрэбна ад мяне агрэсія тут і зараз. Ну і яшчэ: калі фізічна тады я адчуваў сябе выдатна, то папрацаваць з мячом перад падрыхтоўкай да сезона проста не паспеў.
Два месяцы быў без яго, і гэта мне таксама перашкодзіла як след праводзіць спарынгі. Зараз жа мы з аднаклубнікам і маім блізкім таварышам Арцёмам Уласавым увесь час застаемся працаваць пасля трэніровак. Дзякуй богу, праз месяцы працы гэта прыносіць вынік, – сказаў Красноў.