Дзмітрый Губерніеў: «Для ўсіх, хто не ўключаў беларусам гімн і не даваў медалі, у мяне ёсць фраза: «Шарык, віншую, ты балбес»
Расійскі тэлевядучы і журналіст Дзмітрый Губерніеў адрэагаваў на з'яўленне чэмпіянату так званай саюзнай дзяржавы.
– Віктар Майгураў – вялікі майстар плаваць па плыні. Пра гэты праект і нашыя будучыя спаборніцтвы з беларусамі я актыўна казаў усім тым, хто не пускаў беларусаў у Залатавуст, не ўключаў гімны і не даваў ім медалі.
Усім гэтым людзям казаў: у Мінспорце, СБР ды іншым. Заўсёды казаў, што настане той дзень, калі вы будзеце ківаць галовамі і казаць, як мы любім беларусаў, якія яны малайцы, і як мы будзем правільна праводзіць з імі спаборніцтвы.
На ўсё, што з гэтай нагоды зараз кажа Майгураў і ўсе тыя, хто не пускаў прадстаўнікоў брацкага народа на спаборніцтвы, не ўключаў гімн і не даваў медалі, у мяне ёсць фраза з вялікага савецкага мультыка: «Шарык, віншую, ты балбес», – сказаў Губерніеў.