Усе навіны
Вiдэа

Гулец брэсцкага «Дынама» Свірэпа ў матчы з «Віцебскам» атрымаў траўму галавы, яму спатрэбілася дапамога «хуткай»

28 чэрвеня 2024, 21:22

28 чэрвеня ў матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі брэсцкага «Дынама» сустракаецца з «Віцебскам».

У пачатку першага тайма абаронца брэсцкага «Дынама» Аляксандр Свірэпа пасля сутыкнення з супернікам атрымаў траўму галавы. Яго замяніў Ілля Калпачук, а самому Свірэпе спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў «хуткай».