Бразевіч пра прэтэнзіi заўзятараў брэсцкага «Дынама»: «Адчуванне, што яны былі чэмпіёнамі летась»
Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Бразевіч пасля матчу з «Віцебскам» (1:1) у 14-м туры ЧБ падчас флэш-інтэрв'ю адказаў на прэтэнзіі заўзятараў.
Каманда займае 4-е месца ў табліцы. Мінулы сезон брэстчане завяршылі на 7-м.
Аляксандр Бразевiч. Будзе паўза – ёсць час залатаць раны. Спадзяемся, у нас дабавяцца футбалісты, будзем шукаць новую гульнявую мадэль. спадзяюся, узмоцніцца канкурэнцыя. Нам відавочна не хапае футбалістаў на лаўцы. Страцілі «фізіку» да канца матчу, было цяжкавата. Аб’ектыўна, спад ёсць, бачым гэта па трэніровачным працэсе. Таму...
Заўзятар па-за кадрам. Вячаслававiч, што за гульня? Калi гуляць пачнем?
Аляксандр Бразевiч. О, бачыце? Таму...
Супрацоўнік «Беларусь 5». Патрабавальная публiка.
Аляксандр Бразевiч. Так-так-так. Яны ў мінулым годзе былі чэмпіёнамі, такое адчуванне. Ну, што зробiш.
Супрацоўнік «Беларусь 5». Ну так, гэта брастаўчане. Мы iх ведаем такімі. Скажыце...
Аляксандр Бразевiч. Зараз, пачакайце (прыслухоўваецца).
Заўзятар па-за кадрам. Ты хацеў, каб цябе паслалi нахер. Iдзi нахер!