Усе навіны

Гулец мiнскага «Дынама» Школік: «Першыя 15 хвілін з БАТЭ было вельмі цяжка. Футбалісты ў барысаўчан індывідуальна моцныя»

30 чэрвеня 2024, 12:31

Расійскі паўабаронца мінскага «Дынама» Ігар Школік падзяліўся меркаваннем аб матчы з БАТЭ (2:0) у 14-м туры ЧБ.

– Ужо другі раз у сезоне вы засмучаеце БАТЭ сваім голам...

– Так атрымліваецца. Магчыма, шанцаванне нейкае. Што ў матчы Кубка Беларусі, што сёння галы атрымаліся прыгожымі.

– БАТЭ сёння чымсьці здзівіў?

– Гэта добрая, арганізаваная каманда. Першыя пятнаццаць хвілін нам было вельмі цяжка, пасля ўдалося выраўнаваць гульню і забіць. Дзякуючы гэтаму перахапілі ініцыятыву.

– Індывідуальна са складу барысаўчан каго-небудзь вылучыце?

– Не. Але футбалісты ў іх індывідуальна моцныя. І ў цэлым, паўтаруся, каманда арганізаваная. Матч атрымаўся добры, – сказаў Школік.