Усе навіны

Экс-гулец МТЗ-РІПА Кварацхелія: «Не ў крыўду гульцам з Беларусі, але яны не нароўні са зборнай Грузіі»

30 чэрвеня 2024, 13:05

Былы гулец МТЗ-РІПА Гіві Кварацхелія лічыць, што зборная Грузіі мацнейшая за беларускую.

– Былы трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў заявіў, што ў зборнай Грузіі вылучаюцца Мамардашвілі, Кварацхелія і Мікаўтадзэ, а астатнія гульцы супастаўныя па ўзроўні з беларусамі. Пагодзіцеся?

– А я не згодны. Мікаўтадзэ – вельмі моцны форвард. Чакветадзэ, Кіцеішвілі, Качарашвілі, Кашыя – у нас такія футбалісты... Не ў крыўду гульцам з Беларусі, але яны не нароўні, паверце мне, – сказаў Кварацхелія.

fabian dumitru
У них пол сборной играют в клубах уровнем выше, чем любой наш сборник.
Адказаць
2