Усе навіны

Анціч пра пераход у «Шахцёр»: «Я нічога не ведаў пра горад, Беларусь, але была інфармацыя пра мясцовую лігу і некаторыя каманды»

30 чэрвеня 2024, 18:15

Экс-абаронца салігорскага «Шахцёра», серб Нікола Анціч узгадаў пра тое, як пераехаў у Беларусь.

– Ты пераязджаеш у Беларусь. Як так атрымалася? Як увогуле ты даведаўся, што табой цікавяцца?

– Першы раз я пачуў, што ёсць прапанова з Салігорска, што трэнер ўва мне зацікаўлены. Я ў гэты час яшчэ не ведаў Сяргея Ташуева, але найважнейшае было тое, што хоча, каб я гуляў у камандзе. І я пагадзіўся, хаця не ведаў наогул нічога пра горад, але пры гэтым была нейкая інфармацыя аб мясцовай лізе і некаторых камандах.

Мы гулялі да гэтага з «Ваяводзінай» у Лізе Еўропы супраць менскага «Дынама». Так што я крыху ведаў пра Беларусь, – сказаў Анціч.

За «Шахцёр» 30-гадовы Анціч правёў 121 матч ва ўсіх турнірах, забіў 14 мячоў і аддаў 18 асістаў.