Усе навіны

Раналду стаў самым узроставым гульцом у гісторыі Еўра, які забіў у пасляматчавай серыі пенальці

2 ліпеня 2024, 15:00

Нападаючы зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду рэалізаваў пасляматчавы пенальці ў 1/8 фіналу Еўра-2024 супраць Славеніі (0:0, 3:0 у серыі).

На той момант яму было 39 гадоў і 147 дзён – самы ўзроставы аўтар гола ў серыі пасляматчавай пенальці ў гісторыі Еўра.

Перад гэтым Раналду мог стаць самым узроставым аўтарам гола на Еўра ўвогуле, але ў авертайме не рэалізаваў 11-метровы.

Статыстыка 39-гадовага Раналду тут.