Усе навіны

Гулец «Слоніма» Ёрмі: «Дранікі – гэта мая самая любімая страва з бульбы»

2 ліпеня 2024, 21:52

Ліберыйскі паўабаронца «Слоніма» (Д2) Ціта Ёрмі распавёў пра свае перавагі ў ежы, а таксама падзяліўся ўражаннямі пра беларускую кухню.

– Што ты звычайна гатуешь сабе паесці?

– Мы ў Ліберыі вельмі любім рыс. Часцей за ўсё гатую рыс з курыцай. Для мяне гэта звыклая ежа. Хаця ў Беларусі я стаў есці больш бульбы, якой тут вельмі шмат. Вось сёння, напрыклад, на вячэру буду гатаваць сабе смажаную бульбу з яйкамі. У нас у Ліберыі ў асноўным бульба фры.

– Дранікі спрабаваў?

– Дранікі – гэта мая самая любімая страва з бульбы. Аб'яданне!

– А ці спрабаваў беларускія глазураваныя сыркі?

– Не. А што гэта такое?

– Пайшлі зацэнім.

– О, я бачу тварог, і гэта вельмі смачна на самой справе, мне падабаецца, – падзяліўся Ёрмі.