УЕФА аштрафаваў Белінгема на 30 000 еўра за жэст пасля гола Славакіі, а Дэмірала дыскваліфікавала на 2 матчы
УЕФА апублікаваў рашэнні пра парушэння падчас матчаў 1/8 фіналу Еўра-2024 Англія – Славакія (2:1) і Аўстрыя – Турцыя (1:2).
Паўабаронца англійскай зборнай Джуд Белінгем не будзе адхілены за тое, што ўказаў на свае палавыя органы пасля гала славакам. Ён аштрафаваны на 30 000 еўра і ўмоўна дыскваліфікаваны на 1 матч (выпрабавальны тэрмін – 1 год). Гэта значыць футбаліст зможа згуляць са Швейцарыяй у чвэрцьфінале.
А абаронца турэцкай зборнай Мэрых Дэмірал атрымаў двухматчавую дыскваліфікацыю за тое, што паказаў ультранацыяналістычнае прывітанне «Шэрыя ваўкі» падчас святкавання свайго другога гола Аўстрыі. Ён не згуляе з Нідэрландамі ў 1/4 фіналу, а таксама ў паўфінале, калі туркі выйдуць туды.
Акрамя таго, Футбольная асацыяцыя Англіі аштрафаваная на 10 000 эўра за беспарадкі заўзятараў і 1 000 эўра за выкарыстанне імі піратэхнікі.