Усе навіны

Раналду не забіваў у 9 апошніх матчах на буйных турнірах, у тым ліку Еўра-2024

6 ліпеня 2024, 09:30

Форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду не вызначыўся ніводным голам на Еўра-2024.

39-гадовы партугалец выходзіў у старце ў кожным з 5 матчаў гэтага ЧЕ, а ў сустрэчах са Славеніяй і Францыяй, якія завяршыліся серыямі пенальці, адыграў цалкам.

У матчы са Славеніяй Раналду не рэалізаваў пенальці, а рэзультатыўнае дзеянне ў нападаючага ўсяго адно за турнір – галявы пас на Бруну Фернандэша ў гульні 1-га тура з Турцыяй (3:0).

Такім чынам партугалец не забіваў цягам 9 апошніх матчаў буйных турніраў, т.б. на апошніх ЧЕ і ЧС.