Усе навіны

Дзідзье Дэшам пра крытыку Мбапэ на Еўра: «Вам не здаецца, што ён ужо ўвайшоў у гісторыю?»

7 ліпеня 2024, 17:33

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам пракаментаваў крытыку ў адрас Кіліяна Мбапэ на Еўра-2024.

«Нават калі ён не гатовы на 100% ягоная прысутнасць усё роўна ўплывае на супернікаў, прымушае адаптавацца. Я гэта ведаю.

Вам не падаецца, што ён ужо ўвайшоў у гісторыю? З улікам таго, чаго ён ужо дабіўся? Ён жадае зноў яе стварыць.

Мы з медперсаналам зрабілі ўсё, каб Мбапэ быў гатовы. У яго яшчэ была невялікая праблема са спіной, але ён тут», – сказаў Дэшам.