Усе навіны

Бернд Штангэ: «Дзе зараз беларусы? Пройдуць гады, стагоддзе, каб вярнуцца на ранейшы ўзровень»

8 ліпеня 2024, 11:23

Нямецкі спецыяліст Бернд Штангэ падзяліўся меркаваннем пра развіцё беларускага футбола.

Штангэ ўзначальваў зборную Беларусі з чэрвеня 2007 года па лістапад 2011 года. Цяпер пражывае ў партугальскім Лагушы.

– Перад пачаткам чэмпіянату вы сказалі: «Не думаю, што грузіны чагосьці даб'юцца на турніры». Іх вынік здзівіў?

– Нават не вынік, а сама гульня. Каманда змагалася, хутка бегла ў контратакі. У ёй ёсць нападаючыя топ-узроўню. Прыемным сюрпрызам стала таксама выступленне зборных Славакіі і Славеніі. Гэта невялікія па насельніцтве краіны, і калі я бачу іх поспехі, адразу ўзгадваю каманду Беларусі. Але дзе зараз беларусы? Пройдуць гады, стагоддзе, каб вярнуцца на ранейшы ўзровень, – сказаў Штангэ.