Усе навіны

Галкіпер Болдыш пакінуў «Мінск»

8 ліпеня 2024, 18:25

«Мінск» абвясціў аб спыненні супрацоўніцтва з 20-гадовым брамнікам Станіславам Болдышам.

Болдыш зʼяўляецца выхаванцам «Мінска». 16 кастрычніка 2021 года пачаў гуляць за дублюючы склад «гараджанаў», а з 8 кастрычніка 2022 года трапляў у заяўку галоўнай каманды. Таксама ў партфоліа футбаліста значацца выступленні ў шэрагах зборнай Беларусі U-18.