Усе навіны

Андрэй Альшанік: «Макслайн» без праблем выйдзе ў вышэйшую лігу»

8 ліпеня 2024, 19:39

Футбаліст «Макслайна», абаронца Андрэй Альшанік, падзяліўся эмоцыямі пасля вяртання ў Віцебскі клуб.

– Ці засталіся ўспаміны з мінулага сезону?

– Шмат добрых успамінаў. Усе перамогі, таксама паразы, таксама горкія, але ўспаміны. Напэўна, канец сезону, калі ўсе разам сабраліся ў Баранавічах, сфатаграфаваліся, як сямʼя, і потым пасядзелі, абмеркавалі ўсё. Напэўна, гэта.

– Твой прагноз на канец сезону?

– Я думаю, што без праблем выйдзем у Вышэйшую лігу, бо нам няма куды дзявацца. Назад шляху няма. Трэба ісці толькі наперад, і я думаю, што выканаем задачу.

– Ці зможаш паўтарыць леташнюю выніковасць?

– Ну, будзем спадзявацца, што атрымаецца крыху лепш, чым летась, таму не будзем загадваць, але зробім усё гэта для каманды, каб выканаць задачу, выйсці ў Вышэйшую лігу.

– Гатовы стаць найлепшым асістэнтам Першай лігі?

– Шчыра, не сачыў, у каго колькі перадач, але раз Колі Іванова няма ўжо ў камандзе, значыць, шанцы ёсць. :)

– Пару слоў нашым заўзятарам…

– Прыходзьце, падтрымлівайце каманду. Вельмі важная ваша падтрымка. Ведаю, што ў Віцебску вельмі шмат прыходзьце на стадыён і заўзейце. Мы зробім усё ў сваю чаргу, каб вас не расчараваць, – сказаў Альшанік.

На дадзены момант «Макслайн» займае сёмы радок і адстае ад «Маладзечна», які ідзе першым, на 14 ачкоў.