Усе навіны

Францыя забіла першы мяч з гульні на Еўра-2024

9 ліпеня 2024, 22:33

Форвард зборнай Францыі Рандаль Кола-Муані вызначыўся голам у матчы 1/2 фіналу Еўра-2024 са зборнай Іспаніі. Ён адкрыў лік у гэтай гульні.

Футбаліст забіў на 8-й хвіліне. Гэта першы гол французаў па гульні на гэтым турніры.

Да гэтага французы забілі 3 галы. Аднойчы з пенальці вызначыўся Кіліян Мбапэ, у двух іншых выпадках гэта былі аўтаголы.