Усе навіны

Віталь Булыга: «Калі футбалісты не прыязджаюць у зборную – гэта непавага да нашай краіны. Калі б зараз мяне выклікалі, я б пайшоў сюды пешшу»

10 ліпеня 2024, 13:39

Экс-футбаліст зборнай Беларусі Віталь Булыга выказаўся наконт выступленняў нацыянальнай каманды.

– Апошнім часам нацыянальная зборная неяк не радуе: дзве паразы з лікам 0:4. Як лічыце, чаго не хапае для добрага выніку?

– Я скажу так. Раней за зборную выступалі футбалісты, якія гуляюць у Англіі, Германіі, Турцыі, Італіі. Мінімальным узроўнем быў чэмпіянат Расіі. Тады каманда была мацнейшай.

Спадзяюся, узроўню нам хопіць. У нас заўсёды ёсць моцныя футбалісты, і трэба проста перажыць гэты час. Важна, каб чэмпіянат станавіўся мацнейшым, моладзь расла, футбалісты з'яжджалі ў добрыя клубы. Напрыклад, у РПЛ. Хтосьці зʼяжджае за мяжу, але тамака не затрымоўваецца, зʼяжджаюць у ФНЛ. Лічу, што зараз для беларусаў гэта моцны ўзровень. Прэмʼер-ліга павінна стаяць у прыярытэце. У футбаліста павінна быць імкненне гуляць там, тады будзе расці чэмпіянат Беларусі, самі гульцы, і мы пачнем дабівацца перамог.

Я прыгадваю свой час: тады заўсёды быў поўны стадыён. Людзі ехалі з усіх гарадоў і абласцей, перажывалі за зборную, у тым ліку і я. Калі граў гімн Рэспублікі Беларусь – ганарыўся сваёй краінай, слёзы градам каціліся. Гэта дарагога каштуе. Хацелася б, каб усё гэта вярнулася. Спадзяюся, усё горшае ўжо ззаду: горш ужо няма куды. Веру, што ў нас будуць перамогі, у тым ліку і гучныя, і ўсё зноўку будзе атрымлівацца.

– Успамінаецца гісторыя футбалістаў «Балтыкі», якія адмовіліся гуляць за зборную дзеля падрыхтоўкі да найбліжэйшых матчаў у лізе. Што думаеце з гэтай нагоды?

– Ніколі ў жыцці гэтага не разумеў. Калі б зараз мяне выклікалі ў зборную, вобразна кажучы, я б пайшоў сюды пешшу. Калі футбалісты не прыязджаюць у зборную – гэта непавага да нашай краіны. Тут яны нарадзіліся, тут жывуць іхнія сваякі. Сюды дзеля гэтага варта нават не проста прыязджаць, а бегчы, – сказаў Булыга.

fabian dumitru
Неуважение говорить, что мы с русскими один народ, одна страна и хотеть возвращение совка.
Адказаць
1
Дурачок с мнением
а потом точно так же пешком ходил по полю и жаловался,что условия не те
Адказаць
0