Усе навіны

Золатаў працягне кар'еру ў «Макслайне» («Вуха»)

Мікалай Золатаў можа працягнуць карʼеру ў «Макслайне», паведамляе тэлеграм-канал «Вуха».

У пачатку ліпеня 29-гадовы абаронца пакінуў «Елімай». У складзе казахстанскай каманды ён правёў пяць матчаў у мясцовым чэмпіянаце. Выніковымі дзеяннямі не вызначыўся.

На дадзены момант «Макслайн» ідзе на сёмым месцы ў першай лізе. У актыве каманды 21 бал пасля 14 матчаў.