Усе навіны

Паўабаронца DMedia Бага: «Гульня з БАТЭ будзе цікавая, зразумела што мы не фаварыты, але будзем рабіць усё магчымае»

11 ліпеня 2024, 13:10

Паўабаронца DMedia Дзмітрый Бага пракаментаваў падрыхтоўку каманды да суботняга матчу 1/16 Кубка Беларусі з БАТЭ.

– Ніякай асаблівай падрыхтоўкі няма, падрыхтоўка праходзіць у звычайным рэжыме, як да матчу медыялігі, не забіваем галаву гэтай маючай адбыцца гульнёй. Гэтая гульня для нас будзе цікавая, зразумела што мы не фаварыты, але будзем рабіць усё магчымае, каб тыя людзі, якія прыйшлі на гульню, атрымалі задавальненне і трымала ў напружанні ўсю гульню, – сказаў Бага.