Усе навіны

Італію могуць адхіліць ад міжнародных турніраў і пазбавіць правядзення Еўра-2032 з-за ўмяшання ўлад у спорт

УЕФА і ФІФА могуць пазбавіць Італію права правядзення чэмпіянату Еўропы ў 2032 годзе, а італьянскія клубы - удзелу ў еўракубках і клубным чэмпіянаце свету.

Нагодай стала прапанова члена партыі Forza Italia Джорджа Муле па ўнясенні ў Дэкрэт аб спорце паправак, якія дапускаюць прамы зварот клубаў і футбалістаў у адміністрацыйныя суды першай інстанцыі ў абыход спартыўных, а таксама надзяляюць лігі поўнай статутнай, нарматыўнай, арганізацыйнай і кіраўніцкай незалежнасцю ад Федэрацыі футбола Італіі.

УЕФА і ФІФА занепакоеныя падобным умяшаннем уладаў Італіі ў спорт у лісце кіраўніку федэрацыі Габрыэле Гравінэ падкрэсліваюць разыходжанне «паправак Муле» з прынцыпамі і каштоўнасцям бягучай футбольнай сістэмы.

«Калі папраўка будзе ўхвалена ў першапачатковым выглядзе ці ў новай фармулёўцы, якая па-ранейшаму будзе падтрымліваць элементы, згаданыя ў гэтым лісце, у нас не будзе іншага выбару, акрамя як перадаць гэтае пытанне ў нашыя дырэктыўныя органы для ацэнкі магчымых мер, уключаючы магчымае прыпыненне дзейнасці FIGC», – сказана ў дакуменце.