Усе навіны

Карына Альховік: «Нас настройвалі на матч з Грузіяй, гаварылі, што будзе ўтрая цяжэй, чым у першым матчы»

Нападаючая зборнай Беларусі Карына Альховік падвяла вынікі матча супраць зборнай Грузіі (2:0) у 1-м туры кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы.

«Насамрэч, выдалася нялёгкая гульня. Нас настройвалі на яе, гаварылі, што будзе ўтрая цяжэй, чым у першым матчы. Вельмі было шмат заўзятараў, якія прыйшлі падтрымаць суперніка. Прыйшлося нялёгка. Дзяўчынкі малайцы, усё імкнуліся нават нягледзячы на ​​задуху. Дзякуй усім, хто нас падтрымліваў у трансляцыі, за межамі поля, на трыбунах», – сказала Альховік.