Усе навіны

Георгій Бугулаў: «Славія» старалася не звяртаць увагі на надворʼе: заўсёды трэба выходзіць і выконваць сваю працу»

14 ліпеня 2024, 10:35

Расійскі абаронца «Славіі» Георгій Бугулаў падвёў вынікі матчу 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць «Паперпрама» (6:0).

– Віншуем Вас, Георгій, з забітым мячом і з тым, што вы так удала выйшлі на замену. Самі ад сябе чакалі такіх подзвігаў сёння?

– Дзякуй за віншаванні! Заўсёды, калі выходзіш на поле і падключаешся да «стандартаў» чакаеш, што можаш апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы і забіць гол. Таму, вядома, у нейкай ступені я чакаў гэтага. І вельмі рады, што мы сёння перамаглі – гэта галоўнае: мы прайшлі далей.

Хацеў яшчэ сказаць вялікі дзякуй нашым заўзятарам, якія прыехалі, нягледзячы на ўмовы надворʼя, і падтрымалі нас. Гэта дарагога варта.

– Вам, ураджэнцу цёплых краёў, было лягчэй сёння, ці надворʼе на вас дзейнічала гэтак жа, як на астатніх гульцоў?

– У любым выпадку, спякота ўплывае. Плюс штучнае поле. Няпростыя ўмовы. Але для абедзвюх каманд аднолькавыя. Стараліся не звяртаць увагі на надворʼе: заўсёды трэба выходзіць і выконваць сваю працу. Што тычыцца маёй радзімы, у нас падобны клімат, таксама вільготны. Таксама я гуляў у Казахстане, дзе 40-42 градусы заўсёды была тэмпература летам, гульні праходзілі ў два-тры гадзіны дня, таму трохі адаптаваўся.

– А як вам сёння гулялася з новым галкіперам?

– Арцём неяк адразу ўліўся ў калектыў. Нават не адчувалася, што новы галкіпер. Такое ўражанне, што ён даўно з намі працуе, трэніруецца. Таму дзякуй яму за спакойную ўпэўненую гульню. Але я б сказаў, што з усімі галкіперамі, якія ёсць у камандзе, мне спакойна. Няважна, хто ў варотах. Яны ўсе малайцы, вялікі ім дзякуй заўсёды за гульню.

– Ваша бачанне далейшага шляху каманды ў Кубку? Матчы за ганаровы трафей заўсёды стаяць асабняком. Лічыце, у каманды ёсць характар і перспектывы прайсці як мага далей?

– Вядома, мы заўсёды ставім максімальныя мэты перад сабой. І заўсёды – не важна, кубкавая гэта гульня або гульня чэмпіянату – мы будзем выходзіць і гуляць на перамогу. У нас толькі адна задача – перамагаць а кожным матчы. Гэта відавочна, – сказаў Бугулаў.