Усе навіны

Юзэпчуку паведамілі, што «Хімкі» не маюць у ім патрэбы. Гулец цяпер працуе індывідуальна

Як стала вядома «Трыбуне» беларускаму абаронцу «Хімак» Раману Юзэпчуку паведамілі, што клуб больш не мае патрэбы ў яго паслугах.

Абаронцу сказалі шукаць сабе новае месца і паралельна трэнавацца індывідуальна пад кіраўніцтвам аднаго з трэнераў асноўнай каманды.

Таксама па звестках «Трыбуны» Юзэпчук не хоча ісці на скасаванне кантракту па дамове бакоў, бо пры такім раскладзе не зможа атрымаць кампенсацыю.

Адзначым, што іншы беларускі абаронца «Хімак» Захар Волкаў з асновай рыхтуецца да першага тура РПЛ.